27.02.2024

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXVII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2023/  08.10.2023

З літургічнага календара:

10 кастрычніка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

13 кастрычніка (пятніца) — першы дзень 40-гадзіннага набажэнства і Дзень Фацімскі. Шчыра ўсіх запрашаем на св. Імшу і Адарацыю Найсв. Сакрамэнту. Сэнс 40-гадзіннага набажэнства заключаецца менавіта ў тым, што праз сорак гадзін перад адпустам молімся да Пана Езуса выстаўленнага ў Найсв. Сакрамэнце. Запрашаем прынамсі на некалькі хвілін Адарацыі Найсв. Сакрамэнту.

Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда пачатак адарацыі а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

40-гадзіннае набажэнства будзе правадзіць кс. канонік Юрый Санько, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску.

14 кастрычніка (субота) — другі дзень 40-гадзіннага набажэнства. Св. Імшы з казаннем а 10.00 і 19.00 гадз. Адарацыя Найсв. Сакрамэнту пасля св. Імшы а 10.00 гадз. да 12.30 гадз. і пасля абеда ад 17.00 гадз. да 18.30. Усіх шчыра запрашаем на св. Імшу ў другі дзень набажэнства, а таксама на малітву перад выстаўленным Найсв. Сакрамэнтам.

15  кастрычніка (нядзеля) – урачыстасць св. Тэрэзы Авільскай — парафіяльны адпуст. У гэты дзень усіх запрашаем на ўрачыстую св. Імшу а 16.00 гадз., пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія.

Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30

  • Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,

можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2024 год.

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

Пакінуць адказ