09.09.2026


dazynki iue 13

4 кастрычніка ў іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Францішка Асізскага.

Традыцыйна ў гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх падворках і палях садавіну і агародніну і моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка.

Таму адпустовая ўрачыстасць стала для іўеўскай парафіі таксама святам дажынак.

dazynki iue 10

Парафіяне падрыхтавалі да гэтай падзеі адпаведныя дэкарацыі і дары, якія ўпрыгожылі святыню. Малітоўныя групы, духавенства, моладзь і старэйшыя вернікі разам праявілі сваю фантазію і энтузіязм.

У гаміліі, якую прамовіў на ўрачыстай Імшы новапрэзбітэр Андрэй Юхнік, вернікам было прапанавана па прыкладзе святога з Асізі не баяцца цяжкасцяў жыцця, а вырашаць іх разам з Езусам. “З Богам усе цяжкасці, усе жыццёвыя буры можна пераадолець і выйсці яшчэ мацнейшым. З Богам нашае жыццё насычаецца сэнсам і радасцю. Бо толькі ў Ім і дзякуючы Яму нашае жыццё будзе не цяжарам і ярмом, а ганаровай місіяй і сапраўдным дарам!” – сказаў святар.

Парафіяльнае свята закончылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла і ўдзяленнем вернікам прыміцыйнага благаслаўлення.

dazynki_iue_1
dazynki_iue_10
dazynki_iue_11
dazynki_iue_12
dazynki_iue_13
dazynki_iue_14
dazynki_iue_15
dazynki_iue_16
dazynki_iue_17
dazynki_iue_18
dazynki_iue_19
dazynki_iue_2
dazynki_iue_20
dazynki_iue_21
dazynki_iue_22
dazynki_iue_23
dazynki_iue_24
dazynki_iue_25
dazynki_iue_26
dazynki_iue_3
dazynki_iue_4
dazynki_iue_5
dazynki_iue_6
dazynki_iue_7
dazynki_iue_8
dazynki_iue_9
https://www.grodnensis.by/

Раман Ярмош

Пакінуць адказ