03.12.2024

Юзаф Каласанс, распачынаючы справу навучання і выхавання, зрабіў крок, вынікі якога былі зусім нечаканымі. Ад імкнення да пачэснай касцёльнай кар’еры ён перайшоў у маленькі свет дзяцей вуліцы, ад бясспрэчнай прыстойнасці да найбольш палемічнага праекта.

Сваім рашэннем ён як бы “перакрэсліў” свае папярэднія дасягненні. Юзаф Каласанс меў намер застацца непрыкметным у ананімнай гісторыі настаўніка ўбогіх. Тыбр быў ягоным хрысцільным Ярданам, у які апусціўся чалавек светлы, а выйшаў святы.

Безумоўна, ён нават уявіць сабе не мог, што гісторыя яго жыцця заззяе веліччу і прыгажосцю. На працягу наступных 400 гадоў, у той ці іншай форме, тысячы мужчын і жанчын вырашалі зрабіць падобны крок: перайсці свой Тыбр слабасці, страху, няпэўнасці — і ўсё для таго, каб паўтарыць ягоны выбар.

Святы Юзаф Каласанс стаў айцом дзесяці (!) манаскіх супольнасцяў, якія чэрпаюць з багацця яго духоўнасці і мудрасці. Усе яны ствараюць вялікую каласанскую сям’ю.

Вось яны:

Айцы Джавані: заснаваны ў1820 г. італьянцамі — братамі Джавані — для ўсеагульнага выхавання дзяцей і моладзі.

Сёстры з Ворселяр, бельгійкі;1820 г., заснавальнік — айцец Луіс Вінсэнт Душэ.

Піяркі: заснаваны у1829 г. каталонкай, благаслаўлёнай Паўлай Монталь, для выхавання дзяцей і маладых дзяўчат, а праз іх — да выхавання сем’яў.

Таварыства Марыі з Вероны (мужчынскае і жаночае), ініцыятарам якога быў у1830 г. Антоніо Провало — для апекі глуханямых дзяцей.

Айцы Цімон-Давід: справа французскага каноніка Цімон-Давіда (1852 г.), які прысвячаў сябе працоўнай моладзі і таварыствам для моладзі.

Каласанцінкі: справа піяра з іспанскай Галіцыі, бл. Фаўстыно Мігэса; узніклі ў1885 г.

Каласанціны: клапоцяцца пра аўстрыйскую працоўную моладзь, заснавальнікам быў бл. Антоніо Шварц,1889 г.

Каласанційкі, заснаваныя ў1889 г. Чэлестыно Цыні і Чэстэстынай Данаці, італьянцамі, для апекі кінутых дзяцей.

Сёстры Найсвяцейшага Сэрца: мексіканкі, спецыялізуюцца ў служэнні ўбогім дзецям (1907 г.).

Свецкія піяры: гэта найбольш моцная сям’я; ад першай школы Каласанса, свецкія выхавальнікі працавалі і стваралі разам з піярамі, без іх ідэя Юзафа Каласанса не магла б укараніцца і ўзрасці; да іх кола належыць таксама і Сан Хосэ дэ Каласанс (св. Юзаф Каласанс).

Пакінуць адказ