Падвядзенне вынікаў катэхетычнага года ў Гродзенскай Дыяцэзіі

4_thumb

21 мая бягучага года., у Гродне ў Дыяцэзіяльнай Курыі адбылося спатканне на заканчэнне катэхетычнага 2011/12 г., на якое былі запрошаныя ўсе катэхеты Гродзенскай дыяцэзіі. На гэтым мерапрыемстве наша шчучынская супольнасць піяраў прысутнічала амаль у поўным стане.
Сустрэча разпачалася супольнай малітвай, якую узначаліў Яго Эксцэленцыя кс. Біскуп Аляксандр Кашкевіч. Затым а. Юзаф Гэнза CSsR прадставіў даклад на тэму Некаторыя практычныя аспекты ў парафіяльнай катэхезе.
Пасля кароткага перапынку на пытанне: Што зрабіць, каб катэхеза была цікавай? адказала спадарыня Марына Жыбартовіч, катэхет, якая працуе ў Гродне ў парафіі айцоў рэдэмптарыстаў. Яна запрапанавала і падзялілася адным з цікавых спосабаў вядзення катэхезы, а менавіта тэатрам. Праз анкетаванне дзяцей, заўважыла, што праз тэатральную гульню дзяцей і моладзі, граючы розныя ролі ў спектаклях, пакідаюць незвычанае адбіцце ў іхнім духоўным жыцці, а таксама ў жыцці тых, хто глядзіць гэтыя тэатральныя пастаноўкі.
Усю сустрэчу вёў а. Андрэй Шчупал CSsR, дырэктар катэхетычнага аддзела. Сустрэча закончылася Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў кс. Біскуп.
Супольнасць піяраў са Шчучына

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews