Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста

Святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста бярэ свой пачатак з XIII стагоддзя. Ініцыятаркай святкавання гэтай ўрачыстасці была святая Юліяна з Карніліі. У 1245 годдзе ў кляштары аўгустынак у Монт Карніліён, паблізу Льежа (Бельгія), яна была ўдастоена аб’яўлення Езуса Хрыста, у якім Хрыстус папрасіў аб стварэнні асобнага свята ў гонар Найсвяцейшай Эўхарыстыі.

Езус Хрыстус сам прызначыў дзень святкавання ўрачыстасці Божага Цела (Corpus Christi) — чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Біскуп Льежы Робэрт пасля гутаркі са сваёй радай, а таксама неадкладнага разгляду гэтага аб’яўлення вырашыў выканаць жаданне Езуса Хрыста. У 1246 годзе адбылася першая эўхарыстычная працэсія. Аднак у тым жа самым годзе біскуп Робэрт памірае. Вышэйшае духавенства горада па нарадзе тэолагаў, прызнае дзеянні ардынарыя заўчаснымі, а святкаванне ўрачыстасці пад такой назвай у вышэйшай ступені непрыстойным.

Святая Юліяна ледзьве не абвінавачвалася ў ерасі, за гэта яна была пераведзена з манастыра Монт Карнілія ў правінцыю. Па просьбе  Якуба, архідыякана катэдры Льежы, кардынал Уга пасля паўторнага разгляду справы зацвердзіў свята. У 1251 годзе пад кіраўніцтвам архідыякана Якуба па вуліцах Льежа адбылася зноў эўхарыстычная працэсія.

У 1264 годзе папа Урбан IV увёў святкаванне ўрачыстасці Божага Цела ў Рыме.       Непасрэдным штуршком для ўстанаўлення свята стаў цуд, які адбыўся ў Бальсэне. Калі там святар цэлебраваў святую Імшу, пасля паднясення паставіў келіх так няўдала, што некалькі кропляў крыві Хрыста праліліся на карпарал. Святар заўважыў як віно — сімвал крыві Збаўцы — ператвараецца ў сапраўдную Кроў Хрыста. Карпарал з кроплямі крыві Езуса Хрыста знаходзіцца да гэтага часу ў катэдры горада Арвіета.

Папа Ян XXII задвердзіў свята Corpus Christi на ўвесь Каталіцкі Касцёл, а з часоў папы Урбана VI, яно з’яўляецца адным з галоўных святаў літургічнага года Касцёла.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews