Св. Імша на заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года ў Шчучыне

Wypuskniki 2012 (53)_thumb

25 мая гэтага года ў Шчучыне св. Імшой ў вечары мы закончылі навучальны і катэхетычны год ў парафіі. Падчас Эўхарыстыі, асабліва дзякавалі Богу выпускнікі, перад якімі яшчэ экзамены і выбар далейшай дарогі жыцця.
Ужо сталася традыцыяй на заканчэнне навучальнага года, што выпускнікі перадаюць клубок воўны сваім пераемнікам. З воўны робіцца шмат прыгожых рэчаў, але таксама лёгка ў ей заблытацца, калі праца выконваецца дрэнна. Так сама і вера, якая ніколі не заканчваецца на школьным этапе, але павінна развівацца і даглядацца. Урачыстая св. Імша закончылася набажэнствам у гонар св. Юзафа Каласанса, а пасля былі ўручаны пасведчанні аб катэхетычным навучанні з адзнакамі.
P.S. 26 мая , бягучага года адбылося святарскае пасвячэнне Эдварда Пяцельчыца CSsR – hjlyfuf брата нашага шчучынскага настаяцеля а. Вітольда Пяцельчыца SP. Таксама ў той жа дзень, група маладзі пад апекай кл. Паўла Беразуна прысутнічала на канцэрце хрысціянскай музыкі ў Пінску.
Субраты са Шчучына

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews