Найбольш важныя падзеі з гісторыі Ордэна

Найбольш важныя падзеі з гісторыі Ордэна пабожных школаў

1597 г. У Рыме, у гарадскім раёне за Тыбрам, Юзаф Каласанс адкрыў першую бясплатную і агульнадаступную пачатковую школу ў Еўропе.

1602 г. У адным са сваіх лістоў Юзаф Каласанс засведчыў аб перамене, якая з ім адбылася: “я знайшоў (…) спосаб наследавання Бога: служэнне дзецям і моладзі. І нішто на свеце не прымусіць мяне адмовіцца ад гэтага”.

1612 г. “Пабожныя школы” былі перанесены ў дом пры касцёле св. Панцеляймона, гэты дом і стаў генеральным (галоўным) домам ордэна.

1617 г. Моцай брэве “Ad ea per quae” ад 6 сакавіка, выдадзенага Паўлам VI, паўстала Паўлінская Кангрэгацыя Убогіх Маці Божай Пабожных Школаў.

1621 г. Грыгорый XV папскім пасланнем ад 18 лістапада ўзвысіў Пабожныя Школы да ступені ордэна з урачыстымі шлюбамі.

1622 г. Грыгорый XV зацвердзіў Канстытуцыю ордэна.

1631 г. Першая група піяраў перайшла праз Альпы, даючы пачатак Пабожным Школам у Цэнтральнай Еўропе.

1642 г. Піяры прыбылі на польскія землі.

1646 г. Папа Інакенцій X моцай брэве ад 16 сакавіка зменшыў статус ордэна Пабожных Школаў да ступені брацтва без шлюбаў.

1648 г. У доме св. Панцеляймона 25 жніўня памёр заснавальнік і першы генеральны настаяцель ордэна — св. Юзаф Каласанс.

1656 г. Папа Аляксандр VII вярнуў Пабожным Школам статус кангрэгацыі са звычайнымі шлюбамі.

1669 г. Папа Клімент IX узвысіў Пабожныя Школы да статусу ордэна з урачыстымі шлюбамі.

1890 г. Папа Леон XIII абвясціў Пампілія Марыю Піроцці SP благаслаўлёным.

1934 г. Папа Пій XI булаю “Caritas Dei” ад 19 сакавіка абвясціў Пампілія Марыю Піроцці SP святым.

1948 г. Папа Пій XII Апостальскім лістом “Providentissimus Deus” ад 13 жніўня абвясціў св. Юзафа дэ Каласанса апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школаў ва ўсім свеце.

1995 г. 1 кастрычніка Папа Ян Павел ІІ абвясціў благаслаўлёным а. Пятра Казані SP і трынаццаць іспанскіх піяраў-мучанікаў, якія загінулі ў часы грамадзянскай вайны (1936 г.).

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews