28.11.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXVІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /А/

01.10.2023г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.

  • Сёння ў Беларусі Дзень настаўніка. Такі дзень ёсць амаль у кожнай краіне свету, бо гэта адна з важнейшых прафесій. Менавіта настаўнік мае моцны ўплыў на фармаванне асобы. Таму, сёння асаблівы дзень малітвы за настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. Памятайма аб іх у сваіх малітвах.

  • Сёння распачаўся месяц ружанцовай малітвы. У нашым парафіяльным касцёле ружанцовае набажэнства:

Штодзённа а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой).

Для дзяцей: ат, ср, чц – а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.

У нядзелю: а 17.30 (перад вячэрняй св. Імшой).

Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама маліцца дома ў сваіх сем’ях.

З літургічнага календара:

  • З сённяшняга дня па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. На століку з газетамі ёсць спецыяльныя карткі, на якіх можна напісаць імёны памерлых. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада. Пачатак выпамінкавай малітвы ружанцовай будзе ў 17.45, а ў нядзелю 5 лістапада малітва распачнецца ў 17.15.

  • 3 кастрычніка (ат) – Першая гадавіна смерці а. Віктара Занеўскага. Св. Імша за спачылага святара ў нашым касцёле будзе а 18.30. У Шчучыне св. Імша ў І-ю гадавіну смерці адбудзецца 7 кастрычніка (сб) а 11.00.
  • 4 кастрычніка (ср) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18.30.

  • 5 кастрычніка (чц) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны, законніцы. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца           св. Імша а 18.30.

  • 6 кастрычнікапершая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі. У гэты дзень прыпадае 27-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Рóека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары. Таму, у гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі спачылага святара падчас св. Імшы а 9.00. Заахвочваем наведаць магілу святара каля фарнага касцёла, запаліць зніч і памаліцца.

  • 7 кастрычніка (сб) – успамін НПМ Ружанцовай. Гэта першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9.00, а набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства.

  • 8 кастрычніка (у наступную нядзелю) у касцёле пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19.00) адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі ў с. Рэгіны. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!

  • Урокі па рэлігіі для дарослых праходзяць кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Запрашаем!

  • З сённяшняга дня ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2024 г. У кастрычніку, асабліва ў нядзельныя дні напэўна будзе шмат жадаючых каб падаць запіску на выпамінкі і запісаць інтэнцыю, і каб доўга не стаяць у чарзе, канешне ж, найлепш прыходзіць запісваць інтэнцыі на наступны год у будні дзень перад або пасля св. Імшы.
  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ахвяравалі кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. Калі хто яшчэ мае кветкі, то заахвочваем прыносіць у касцёл, найлепш у пятніцу перад вячэрняй св. Імшой.

  • З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!