ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXVI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2023/ – 01.10.2023
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму сёння асаблівым чынам молімся за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
Інтэнцыя на месяц кастрычнік:
малітва ў інтэнцыі настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
З літургічнага календара:
02 кастрычніка (панядзелак) – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.
03 кастрычніка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
04 кастрычніка (серада) – успамін св. Францішка Асізскага, законніка.
05 кастрычніка (чацвер) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.
– першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
06 кастрычніка (пятніца) – першая пятніца месяца.
Споведзь, як у кожную першую пятніцу месяца: зранку ад 9.15, увечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса.
07 кастрычніка (субота) – успамін НПМ Ружанцовай.
– першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
Таксама ў гэты дзень а 11.00 гадзіне адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі а. Віктара Занеўскага ў першую гадавіну яго смерці.
Іншыя аб’явы:
- Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30
- Ад панядзелку 02 кастрычніка ў сакрыстыі перад або пасля
кожнай св. Імшы будзем запісываць памерлых на “Выпамінкі”.
Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне / в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю.
З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулыя гады. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.
Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю.
Пасля кожных выпамінак будзе таксама адпраўлена св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых падчас выпамінак.
На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.
- У наступную нядзелю будзем гасціць у нашай парафіі сястру Аліцыю з Ліды разам з хорам, якія будуць пасля кожнай св. Імшы збіраць ахвяры на лячэння хворай дзяўчынкі Ріты Юшкевіч (Спинальная мышечная атрофия 2 типа).
Ахвяры можна будзе скласці выходзячы з касцёла пасля кожнай св. Імшы (акрамя св. Імшы на 7.00).
Шчыра дзякуем за Вашы ахвяры!
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.