Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXV Звычайную Нядзелю /A/
24.09.2023 г.
- Сёння адзначаецца Сусветны Дзень мігранта і бежанца.
З літургічнага календара:
- 27 верасня (ср) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
- 28 верасня (чц) – успамін св. Вацлава, мучаніка.
- 29 верасня (пт) – свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, Арханёлаў. Св. Арханёл Міхал з’яўляецца апякунам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.
- 30 верасня (сб) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
- У наступную нядзелю – 1 кастрычніка распачнем месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.00 (г.зн. перад вячэрняй св. Імшой), а ў нядзелю а 17.30.
- Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе ў аўторак, сераду і чацвер. У 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18.00 (перад вячэрняй св. Імшой) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.
Запрашаем на супольную ружанцовую малітву ў касцёл, а таксама заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях. 1 кастрычніка – гэта таксама першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 абудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Будзе малітва Аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.
- У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
- З 1 па 31 кастрычніка, у любы дзень перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі, можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Калі ласка, вялікая просьба пісаць выразна і не скланяць прозвішчы і імёны памерлых, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Напрыклад: ++Міцкевіч: Юзаф, Гэлена, Станіслаў, Марыя і г.д. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем імёны. Каму са старэйшых асоб складана правільна напісаць, то папрасіце дзяцей, унукаў, ці кагосьці са знаёмых каб Вам дапамаглі напісаць. Кожны год пра гэта нагадваем і ўсцяж не ўсе гэта разумеюць. У сакрыстыі будзем прымаць толькі загадзя напісаную запіску. Маліцца за нашых блізкіх памерлых у сёлетніх выпамінках будзем падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада (г.зн. падчас актавы малітваў за памерлых). Пачатак малітвы будзе ў 17.45. Толькі ў нядзелю 5 лістапада малітва за памерлых распачнецца ў 17.15.
- Ад наступнай нядзелі (г.зн. ад 1 кастрычніка) ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2024 г.
- Урокі па рэлігіі для дарослых распачнуцца ўжо заўтра 25 верасня і будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Таксама, хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся на катэхезу, то трэба прыйсці ў сакрыстыю і даведацца пра расклад заняткаў.
- У сакрыстыі можна запісаць інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!