ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А – 2023/ – 24.09.2023
З літургічнага каляндара:
25 верасня (панядзелак) – у нашай парафіі Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў адбудзецца набажэнста за вучняў і настаўнікаў праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса. Шчыра запрашаем!
26 верасня (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
27 верасня (серада) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля
(św. Wincentego a Paulo), святара.
28 верасня (чацвер) – успамін св. Вацлава, мучаніка.
29 верасня (пятніца) – свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Міхал з’яўляецца апекуном Каталіцкага Касцёла на Беларусі, таму праз яго пасрэдніцтва молімся за ўсіх Пастыраў і ўвесь Божы Народ Беларусі.
30 верасня (субота) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
01 кастрычніка (нядзеля) – першая нядзеля месяца, адарацыйная. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Першая нядзеля кастрычніка ў Беларусі таксама адзначаецца як Дзень настаўніка, таму ў наступную нядзелю будзем асаблівым чынам маліцца за ўсіх настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
Інтэнцыя на месяц кастрычнік:
малітва ў інтэнцыі настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
З 01 кастрычніка распачынаецца ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле будзе праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду, пятніцу ў 18.30.
Іншыя аб’явы:
- З 02 кастрычніка (панядзелак), перад і пасля кожнай св. Імшы, запісваем у сакрыстыі на выпамінкі.
Просьба, каб дома напісаць выразна, на картцы паперу імёны і прозвішчы памерлых (у назоўным склоне / в именительном падеже), за якіх трэба памаліцца і гатовы спіс прыносіць у сакрыстыю.
З чытаннем выпамінак у гэтым годзе будзе падобна як у мінулым. Трэба будзе выбраць дзень, у які бы хацелі, каб у касцёле былі прачытаныя выпамінкі. Таму ў хаце раней падумаць, які выбраць дзень на малітву за сваіх блізкіх памерлых.
Выпамінкі будуць у буднія дні чаргавацца: адзін дзень ў 9.15, другі ў 18.15, у нядзелю у 15.15. У які будні дзень набажэнства за памерлых будзе зранку ў які вечарам, можна будзе даведацца, прыносячы выпамінкі ў сакрыстыю.
У буднія дні пасля кожных выпамінак будзе таксама св. Імша ў інтэнцыі прачытаных памерлых на выпамінках.
На могілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках.
- У канцы касцёла можна набыць каталіцкую прэсу.