Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІV Звычайную Нядзелю /А/
17.09.2023 г.
- Ахвяраванні, якія сёння збіраюцца на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З літургічнага календара:
- 18 верасня (пн) – Успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
- 19 верасня (ат) – У Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Праз іх заступніцтва будзем маліцца аб вернасць і мужнасць у абвяшчэнні Валадарства Божай Любові.
- 20 верасня (ср) – Успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
- 21 верасня (чц) – Свята св. Мацвея, апостала.
- 22 верасня (пт) – У Ордэне піяраў успамін бл. а. Дыянізія Памплёны і 12-і паплечнікаў, мучанікаў пераследу за веру ў Іспаніі ў 1936 г.
- 23 верасня (сб) – Успамін св. Айца Піо, святара і законніка.
- У нашай парафіі ўжо распачалася катэхеза (урокі па рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці даведацца ў сакрыстыю, або запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыйсці запісацца непасрэдна на ўрок.
- Запісваем яшчэ хлапчукоў (пасля першай св. Камуніі) у кандыдаты ў міністранты і жадаючых спяваць у дзіцячым хоры. Зацікаўленых просім звяртацца пасля св. Імшы ў сакрыстыю.
- Учора ў Гродне ў касцёле Адшукання св. Крыжа адбылася ўрачыстасць аблучынаў групы семінарыстаў, сярод якіх быў і наш парафіянін кл. Аляксандр Давідовіч. Пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч благаславіў сутаны, пасля гэтага ў іх апрануліся клерыкі. Няхай гэты бачны знак прыналежнасці да Хрыста і Яго Касцёла ўмацоўвае ў веры і дапамагае ўзрастаць у святасці на шляху да святарства. Віншуем кл. Аляксандра і абяцаем памятаць пра яго ў малітве!
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!
