Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІІІ Звычайную Нядзелю /А/
10.09.2023 г.
З літургічнага календара:
- 12 верасня (ат) – успамін Найсвяцейшага імя Марыі, а ў Ордэне піяраў – гэта свята.
- 13 верасня (ср) – успамін св. Яна Хрызастома (Залатавýснага) біскупа і доктара Касцёла.
- 14 верасня (чц) – свята Узвышэння Св. Крыжа.
- 15 верасня (пт) – успамін НПМ Балеснай.
- 16 верасня (сб) – успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, біскупа і мучаніка. У гэты дзень у Гродне у касцёле Адшукання св. Крыжа, які знаходзіцца каля Семінарыі (на горцы, насупраць драмтэатру) а 12.00 гадз. адбудуцца аблучыны семінарыстаў сярод якіх і наш парафіянін Аляксандр Давідовіч.
Што такое аблучыны? Гэта калі семінарыст ўпершыню апранае духоўнае адзенне – сутану, якую благаславіць біскуп. Падчас гэтай урачыстай св. Імшы будзе прысутнічаць таксама дэлегацыя з нашай парафіі. Заахвочваем да малітвы ў гэты дзень у інтэнцыі кл. Аляксандра.
- 16-18 верасня – Традыцыйна будзем адзначаць Квартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. У гэтыя дні асабліва будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
- У наступную нядзелю 17 верасня, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- У сакрыстыі можна запісваць інтэнцыі св. Імшаў складковыя і індывідуальныя.
- У нашай парафіі ўжо распачаліся ўрокі па рэлігіі. Хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся, калі ласка, прыйдзіце сёння пасля св. Імшы ў сакрыстыю каб даведацца калі прыходзіць на ўрок, або запазнайцеся з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыходзьце непасрэдна на ўрок. Таксама там можна запазнацца і з душпастырскімі аб’явамі.
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, а таксама за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам плённага новага тыдня!
