Душпастырскія аб’явы Лiда 04.06.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы /А/

 

04.06.2023 г.

  • Сёння 04 чэрвеня (ндз) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Парафіяльны адпуст і прыняцце сакрамэнту канфірмацыі ў Крупаве распачнецца а 17.00 гадз. Сёння ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень Бáцькі. Памятайма аб малітве за жывых і памерлых татаў. Таксама, сёння Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення абудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы.

  • Чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, у нашым касцёле адбываецца кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30.

  • 5 чэрвеня (пн)Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.

  • 7 чэрвеня (ср)Першая серада месяца. Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі з просьбамі і падзякамі адбудзецца разам з Літаніяй да Найсв. Сэрца Пана Езуса перад Св. Імшой а 18.00. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.

  • 8 чэрвеня (чц)Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана Езуса (Божае Цела). Гэта ўрачыстасць абавязковая, таму кожны католік павінен устрымацца ад працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і а 18.00. Працэсія з’яўляецца публічным, масавым мерапрыемствам, таму наша парафія атрымала дазвол ад Лідскага райвыканкама на правядзенне працэсіі. Вялікая просьба да парафіян, каб падрыхтаваць алтары на традыцыйных месцах дзе будзе праходзіць Эўхарыстычная працэсія. Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзем спяваць падчас працэсіі, ідучы ад алтара пры прыдарожным крыжы каля крамы “Хіт” вяртаючыся да касцёла. Таму, перад вячэрняй св. Імшой не будзе выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літаніі.

  • Ёсць яшчэ апошні нумар газеты „Слова Жыцця” і часопісаAve Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews