ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
/Год А – 2023/ — 04.06.2023
З літургічнага календара:
05 чэрвеня (панядзелак) — успамін св. Баніфацага, біскупа і мучаніка.
06 чэрвеня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
08 чэрвеня (чацвер) – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – Божэ Цяло. Гэтае свята з’яўляецца абавязковым. У гэты дзень дома трэба ўстрымацца ад неабавязковай працы і прыняць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле ў гэты дзень зранку а 10.00 гадз. і ўвечары галоўная ўрачыстая св. Імша а 18.00 гадз. Пасля вячэрняй св. Імшы працэсія вуліцамі горада. Асабліва запрашаем да ўдзелу ў вячэрняй св. Імшы і працэсіі. Таксама просьба, каб, як мінулыя гады, падрыхтаваць алтары па вул. Леніна і Горкага.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле
праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30
- 24 чэрвеня ў Тракелях адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў
Руху “Маргарэткі”. Запісываем у сакрыстыі.
- З 30 чэрвеня па 01 ліпеня ў Будславе адбудуцца Адпустовыя
Ўрачыстасці. З нашай парафіі арганізуем выезд аўтобусам. Жадаючых паехаць запісываем у сакрыстыі.
- 08 ліпеня ў Тракелях адбудзецца Адпустовая Ўрачыстасць. З
нашай парафіі арганізуем выезд аўтобусам. Жадаючых паехаць запісываем у сакрыстыі.
- Просім прыносіць кветкі ў кожную пятніцу ці суботу, каб
можна было ўдэкараваць касцёл на нядзелю.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.