Душпастырскія аб’явы Лiда 28.05.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Урачыстаць Спаслання Духа Святога /А/

 

28.05.2023 г.

  • Сёння адзначаем Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніцу), у народзе — Сёмуха. За прычытанне ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Францішка). Сёння завяршаецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца перыяд велікоднай споведзі і Св. Камуніі.

  • 29 мая (пн) Свята НПМ Маці Касцёла. Другі дзень зялёных святкаў. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30.

  • 31 мая (ср) Свята Адведзінаў НПМ і заканчэнне маёвага набажэнства.

  • 1 чэрвеня (чц) Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага

і Вечнага Святара. Распачнем чэрвеньскае набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, якое ў нашым касцёле будзе кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Будзем маліцца за ўсіх дзяцей, аб здароўі, мудрасці, бяспечных канікулах і аб добрым рэлігійным выхаванні. Гэта першы чацвер месяца, калі асабліва молімся аб пакліканнях да святарства, манаскага і місійнага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30.

  • 2 чэрвеня (пт) – Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары.

  • 3 чэрвеня (сб) Успамін св. Кáраля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў. Гэта першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9.00. Малітва ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай будзе падчас чэрвеньскага набажэнства. Таксама 3 чэрвеня ў Тракелях адбудзецца Дзень дзяцей першакамунійных. Тэма спаткання “Нашы чыстыя сэрцы для Марыі”. Праграма сустрэчы дзяцей распачнецца рэгістрацыяй з 11.00 і будзе доўжыцца прыкладна да 15.30. У праграме будзе: ружанец у інтэнцыі дзяцей першакамунійных і іх бацькоў, св. Імша, тэатральная пастаноўка, салодкі пачастунак і квэст-гульня  пад назвай “У Марыйным садзе”. Просьба на св. Імшу ўзяць свае белыя альбы. Таму, хто з бацькоў можа арганізаваць такі час для свайго дзіцяці і завезці ў Тракелі (тым больш, што Тракелі тут блізка) гэта будзе цудоўны час для вашага дзіцяці, каб падзякаваць Богу за дар І-ай Св. Камуніі.

  • 4 чэрвеня — у наступную нядзелю Урачыстаць Найсвяцейшай Тройцы, а ў Гродзенскай дыяцэзіі таксама адзначаецца Дзень Бáцькі. У Тракелях адбудзецца спатканне пад тытулам: “Марыя, з’яднай нашы сэрцы і сем’і”. А 13.00 распачнецца св. Імша ў інтэнцыях жывых і памерлых татаў.  Памятайма аб малітве за жывых і памерлых тáтаў. Таксама, гэта Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: Будзе малітва ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, каб яны бяспечна і пабожна перажылі летнія канікулы. Таксама ў наступную нядзелю адбудзецца парафіяльны адпуст у Крупаве, падчас якога група вернікаў прыме сакрамэнт канфірмацыі з рук Пастыра нашай дыяцэзіі. Ксёндз пробашч Віктар сардэчна запрашае. Распачацце а 17.00.

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на нашай інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім плённага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews