Душпастырскія аб’явы Шчучын 28.05.2023

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

/Год А – 2023/ — 28.05.2023

 

У гэтым годзе, у нашым шчучынскім дэканаце ў парафіі ў

Первамайску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзе касцёла. З гэтай нагоды, да нас прыехаў камітэт касцельны, які звярнуўся да нас з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы пры рэмонтах святыні.

Свае ахвяры можна будзе злажыць пасля кожнай св. Імшы пры выхадзе з касцёла. 

Таксама сёння на св. Імшы ў 11.30 заканчэнне катэхетычнага і навучальнага года для дзяцей і моладзі ад 1 да 11 класа. Падчас св. Імшы будзем дзякаваць Богу за мінулы навучальны год і адначасова будзем прасіць аб бяспечныя летнія канікулы і дары Духа Святога для тых, хто здае эгзамены і піша тэсты.

 

 

З літургічнага календара:

29 мая (панядзелак) — свята Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла, а таксама другі дзень свята Спаслання Духа Святога.

 

30 мая  (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

31 мая (серада) — свята Адведзінаў НПМ (Nawiedzenia NMP). Заканчэнне маёвага набажэнства. Акрамя гэтага 31 мая ў Ордэне Айцоў Піяраў моляцца аб новыя манаскія пакліканні да суполнасцяў Каласансаўскай сям’і.

 

01 чэрвеня (чацвер) – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святараwięto Jezusa Chrystusa Najwyższego i Wiecznego Kapłana).

-        першы дзень чэрвенскага (чэрвцовага) набажэнства, якое ў

нашым касцёле будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30.

-        першы чацвер месяца. Падчас чэрвенскага набажэнства

адбудзецца набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.

Таксама ў гэты дзень адзначаецца Сусветны Дзень Дзіцяці. Будзем маліцца, каб дзеці ўзрасталі ў мудрасці і пабожнасці.

 

02 чэрвеня (пятніца) – першая пятніца месяца. Споведзь з раніцы ад 9.15 і ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў Набажэнства ў гонар Найсв. Сэрца Пана Езуса.

 

03 чэрвеня (субота) – успамін св. Караля Луангі w. Karola Lwangi i towarzyszy, męcz.) і паплечнікаў, мучанікаў.

Таксама ў гэты дзень прыпадае першая субота месяца. Пасля св. Імшаў Набажэнства да Беззаганага Сэрца НПМ.

 

04 чэрвеня (нядзеля) – урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

-        Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00

гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц чэрвень: малітва за вучняў і студэнтаў, якія здаюць экзамены і пішуць тэсты, аб патрэбныя для іх дары Св. Духа.

У Гродзенскай дыяцэзіі ў першую нядзелю чэрвеня адзначаецца Дзень Таты. Молімся за жывых і памерлых татаў.

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што чэрвенскае набажэнства ў нашым касцёле

будзе праходзіць у буднія дні пасля св. Імшы а 19.00 гадз., у нядзелю ў 15.30

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews