Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
VIІ Велікодную Нядзелю /А/
21.05.2023 г.
- Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да Маці Божай кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Заахвочваем маліцца гэтай прыгожай Марыйнай малітвай і ў сваіх сем’ях. З пятніцы ў Касцёле трывае навэнна перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-ці дзён, напрыканцы маёвага набажэнства, малімся да Духа Святога.
- Сёння падчас св. Імшаў а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да прыступяць 105 дзяцей. Памятайма пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.
- 23 мая (ат) — 32-я гадавіна біскупскага пасвячэння пастыра нашай дыяцэзіі ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Таму, асабліва памятайма ў сваіх малітвах у інтэнцыі ксяндза біскупа і аб яго плённым апостальскім служэнні ў нашай дыяцэзіі.
- З 22 па 27 мая для першакамунійных дзяцей будзе Белы тыдзень. Дзеці будуць прыходзіць кожны дзень на св. Імшу а 9.00 (прыходзіць 2-я змена ў школе) і а 18.30 (прыходзіць 1-я змена ў школе).
- 24 мая (ср) – Успамін НПМ Успамогі Хрысціянаў.
- 25 мая (чц) – Каласансаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў і апякуна нашай парафіяльнай святыні. Падчас ранішняй і вячэрняй св. Імшаў у гонар святога апекуна, будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў напрыканцы навучальнага і катэхетычнага года.
- 28 мая (у наступную нядзелю) — Урачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), у народзе — Сёмуха. За прычытанне, ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы (O Stworzycielu Duchu przyjdź) можна атрымаць поўны адпуст караў за грахі. Таму, гэты гімн будзем спяваць на распачацце св. Імшаў. Адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага (умовы атрымання наступныя: не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Папы Рымскага). У наступную нядзелю закóнчваецца велікодны перыяд. Паводле аднаго з касцёльных наказаў, завяршаецца перыяд велікоднай споведзі і Св. Камуніі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Дзякуем за супольную малітву, складзеныя ахвяраванні і жадаем усім дабрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!