ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА VІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А — 2023/ — 21.05.2023
З літургічнага календара:
23 мая (аўторак) – XXХІІ гадавіна біскупскага пасвячэння кс. бп. Аляксандра Кашкевіча.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
24 мая (серада) – успамін НПМ Успамогі Хрысціян (NMP Wspomożycielki Wiernych).
25 мая (чацвер) - адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
28 мая (нядзеля) – урачыстасць Спаслання Духа Святога. За прачытанне ў гэты дзень гімна О ствожыцелю Духу пшыйдзь можна атрымаць цалкавіты адпуст. У бліжэйшую нядзелю заканчэнне велікоднага перыяду і велікоднай споведзі. Таму, хто яшчэ не быў у велікоднай споведзі, заахвочваем, каб на гэтым тыдні прыступіў.
Іншыя аб’явы:
- У гэтым годзе, у нашым шчучынскім дэканаце ў парафіі ў
Первамайску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 100-годдзе касцёла. З гэтай нагоды, у наступную нядзелю да нас прыедзе камітэт касцельны, які звярнуўся да нас з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы пры рэмонтах святыні.
Свае ахвяры можна будзе злажыць пасля кожнай св. Імшы пры выхадзе з касцёла.
- Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны
будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.