27.02.2024

indystrialny 11

13 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

На Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў інтэнцыі ўсёй парафіяльнай супольнасці, сабралося духавенства на чале з вікарыем Лідскага рэгіёну кс. канонікам Уладзімірам Гуляем і вернікі.

Біскуп удзяліў на Імшы сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе маладых людзей.

Пробашч парафіі а. Аляксандр Махнач SP ад імя кандыдатаў да канфірмацыі звярнуўся да іерарха з просьбай удзяліць ім сакрамэнт, беручы пад увагу іх жаданне яго прыняць і пройдзеную імі падрыхтоўку.

У гаміліі кс. канонік Юрый Марціновіч, сакратар біскупа Гродзенскага, адзначыў, што дары Духа Святога, прынятыя з верай, здольныя цалкам змяніць жыццё чалавека.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч, звяртаючыся ў канцы Імшы да тых, хто прыступіў да канфірмацыі, адзначыў, што ў душах гэтых маладых людзей адбываецца тое ж, што было з апосталамі ў вячэрніку: яны сталі напоўненыя Духам.

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што Дух Святы ўмацоўвае ў адважным вызнаванні веры, робіць здольным мужна выступаць у яе абарону і штодзённа даваць сведчанне ўласным жыццём, згодным з навукай Хрыста.

indystrialny 6

Таму біскуп заахвоціў маладых людзей даваць сведчанне веры з гэтай хвіліны, калі яны, як апосталы ў дзень Пяцідзясятніцы, напоўніліся дарамі Духа. Іерарх заклікаў да канкрэтнай дзейнасці, “не заўтра, а сёння”, каб не змарнаваць час ласкі, дадзены Богам.

Прадстаўнікі канфірмаваных выказалі біскупу падзяку за ўдзяленне сакрамэнту, а таксама падзякавалі сваім душпастырам за тое, што падрыхтавалі іх да гэтай падзеі.

indystrialny_1
indystrialny_10
indystrialny_11
indystrialny_12
indystrialny_13
indystrialny_14
indystrialny_15
indystrialny_16
indystrialny_17
indystrialny_18
indystrialny_19
indystrialny_2
indystrialny_20
indystrialny_21
indystrialny_3
indystrialny_4
indystrialny_5
indystrialny_6
indystrialny_7
indystrialny_8
indystrialny_9
indystrialny_16

https://www.grodnensis.by/

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Пакінуць адказ