Душпастырскія аб’явы Шчучын 14.05.2023

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА VІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А — 2023/ — 14.05.2023

 

 

З літургічнага календара:

15, 16 і 17 мая – Дні малітваў перад урачыстасцю Ўнебаўшэсця Пана Езуса аб спрыяльнае надвор’е і добры ўраджай, каб на зямлі не было голада. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца падчас маёвага набажэнства.

 

16 мая (аўторак) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

18 мая (чацвер) – урачыстасць Унебаўшэсця. Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і а 19.00 гадз. Гэта свята абавязковае, таму кожны католік павінен узяць удзел у св. Імшы і ў хаце ўстрымацца ад неабавязковай працы.

 

19 мая (пятніца) – I дзень навэнны перад урачыстасцю Спаслання Духа Святога.

 

 

 

 

Іншыя аб’явы:

 

 

  • Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны

будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую

прэсу.

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews