Душпастырскія аб’явы Лiда 14.05.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

VІ Велікодную Нядзелю /А/

 

14.05.2023 г.

 

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем таксама да малітвы ў сваіх сем’ях.

  • Сёння пасля св. Імшы а 11.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў наступную нядзелю 21 мая ў нашай парафіі прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

  • З 15 па 17 мая – Дні малітваў (т.зв. Крыжовыя дні) перад урачыстасцю Унебаўшэсця Пана аб добрым ураджаі, а таксама за галадаючыя краіны.

  • 16 мая (ат) успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка. 

  • 18 мая (чц) Урачыстаць Унебаўшэсця Пана. У гэты дзень кожны католік павінен устрымацца ад фізічнай працы дома і ўдзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 9.00 і ў 18.30.

  • 19 мая (пт) – Распачнем Першы дзень навэнны перад Урачыстасцю Спаслання Духа Святога. На працягу 9-ці дзён, напрыканцы маёвага набажэнства будзем маліцца навэннай да Духа Святога.

  • У наступную нядзелю 21 мая а 11.30 і а 14.30 у нашым касцёле адбудзецца урачыстасць Першай Св. Камуніі, да якой прыступяць 106 дзяцей (у двух групах). Вялікая просьба да парафіянаў якія звычайна ходзяць на св. Імшу а 11.30, каб у наступную нядзелю прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне. Памятайма таксама пра першакамунійных дзяцей у сваіх малітвах.

  • Ёсць новы нумар часопісаAve Maria. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць, супольную малітву і ўсе ахвяраванні, якія Вы складаеце на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Жадаем усім плённага новага тыдня!

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews