ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА V ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А — 2023/ — 07.05.2023
З літургічнага календара:
08 мая (панядзелак) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка.
09 мая (аўторак) – дзень малітвы за ахвяры ІІ Сусветнай вайны і аб супакой на зямлі.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
10 мая (серада) – вячэрняя св. Імша а 18.00 гадз., падчас якой біскуп Гродзенскай Дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе моладзі з нашай парафіі.
У гэты дзень маёвае набажэнства адбудзецца пасля Св. Імшы а 18.00 гадзіне.
13 мая (субота) – дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. Пасля абеда адарацыя ад 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства і працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла.
14 мая (нядзеля) – на св. Імшах ў 11.30 і 14.00, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі.
Ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што маёвае набажэнства ў нашым касцёле кожны
будні дзень у 18.30, у нядзелю ў 15.30 замест нешпараў.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.