Душпастырскія аб’явы Лiда 07.05.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

V-ю Велікодную Нядзелю /А/

 

07.05.2023 г.

  • Сёння 7 маяПершая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і кароткая адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб святасці святароў.

Сёння ў нашай дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях з удзелам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча, які ўзначаліць св. Імшу а 13.00 гадз. Кусташ санктуарыя кс. Юрый, запрашае ў Тракелі каб памаліцца аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечнае жыццё ў небе, а таксама падзякаваць Богу за дар мацярынства і памаліцца аб прымірэнні і еднасці ў нашых сем’ях. Тэма спаткання: ”Марыя – наша Маці, аб’яднай сэрцы і сем’і”.

  • Трывае месяц май і маёвае набажэнства. У нашым касцёле Літанія Ларэтанская да НПМ кожны дзень а 18.00, а ў нядзелю а 17.30. Заахвочваем да гэтай Марыйнай малітвы таксама перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, і дома ў сваіх сем’ях.

 

  • 8 мая (пн) успамін св. Станíслава, біскупа і мучаніка.

  • 9 мая (ат)Дзень Перамогі над фашызмам. Гэта дзень памяці і малітвы за ахвяры ІІ-й Сусветнай вайны і аб супакоі ва ўсім свеце. У гэты дзень Ордэн піяраў адзначае свята Маці Божай Каралевы Пабожных Школаў, апякункі ордэна.

 

  • 10 мая (ср)Успамін св. Яна Авільскага, доктара Касцёла.

 

  • 13 мая (сб) Успамін НПМ Фацімскай. У нашым касцёле         а 12.00 гадз. распачнецца св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (бежмавання). Сакрамэнт хрысціянскай сталасці групе вернікаў з нашай парафіі ўдзеліць пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

  • 14 мая (у наступную нядзелю) пасля св. Імшы а 11.30 гэта прыкладна а 12.30 у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія 21 мая прыступяць да Першай Святой Камуніі. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • Вялікі дзякуй Вам за прысутнасць і супольную малітву, а таксама за ўсе ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews