Душпастырскія аб’явы Лiда 30.04.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІV-ю Велікодную Нядзелю /А/

 

30.04.2023 г.

  • Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Распачаўся Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.

  • 1 мая (пн) – Успамін св. Юзафа Рамесніка, апякуна працаўнікоў. Парафіяльны адпуст у м-не Паўднёвым распачнецца а 11.00. Кс. пробашч Віталій сардэчна запрашае. У першы дзень мая распачнём маёвае набажэнства. Літанія Ларэтанская да НПМ будзе кожны дзень перад вячэрняй св. Імшой а 18.00, а ў нядзелю ў 17.30. Хто не можа прыйсці ў касцёл на гэтае прыгожае, Марыйнае набажэнства, заахвочваем да малітвы перад прыдарожнымі крыжамі, каплічкамі, а таксама ў сваіх сем’ях.

  • 2 мая (ат) – Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.

  • 3 мая (ср) У Гродзенскай дыяцэзіі ўспамін НПМ Каралевы Польшчы. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі — кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах. Гэта таксама першая серада месяца. Малітва да МБ Нястомнай Дапамогі адбудзецца разам з Літаніяй Ларэтанскай перад Св. Імшой а 18.00. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.

  • 4 мая (чц) Успамін св. Фларыяна, мучаніка, апякуна пажарных. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень пажарных. Гэта таксама першы чацвер месяца. Будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша ў 18.30.

  • 5 мая (пт) Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.

  • 6 мая (сб) свята святых Філіпа і Якуба, Апосталаў. Першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых будзе а 9.00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца разам з Літаніяй да МБ перад вячэрняй св. Імшой а 18.00.

  • 7 маяПершая нядзеля месяца. Пасля  св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц май: Будзе малітва аб святасці святароў.

У наступную нядзелю ў Гродзенскай Дыяцэзіі адзначаецца Дыяцэзіяльны Дзень Маці. Асноўныя мерапрыемствы адбудуцца ў Тракелях з удзелам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Кусташ санктуарыя запрашае каб памаліцца аб Божым бл. і святасці для ўсіх жывых матуль, а для памерлых аб вечнае жыццё ў небе, а таксама падзякаваць Богу за дар мацярынства і памаліцца аб прымірэнні і еднасці ў нашых сем’ях. Тэма спаткання: ”Марыя – наша Маці, аб’яднай сэрцы і сем’і”. Праграма размешчана на дошцы аб’яў (над столікам з газетамі) і ёсць ужо даступная ў інтэрнэце на інтэрнэт-старонцы Гродзенскай дыяцэзіі: https://grodnensis.by/anonsy/11730-malitva-dzen-matsi-adbudzetstsa-trakelskim-sanktuaryi.html

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы  ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.

  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Жадаем усім шчаслівага новага тыдня!

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews