Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ-ю Велікодную Нядзелю /А/
23.04.2023 г.
- Сёння праз заступніцтва св. Юрыя (ці Георгія) мучаніка, молімся за наступніка св. Пятра — Папу Францішка, які сёння адзначае свае імяны. Падчас хросту ён атрымаў імя Хóрхэ, якое ў нас мае свой адпаведнік: Юрый (ці Георгій).
Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Сёння ў нашай парафіі пасля св. Імшы а 11.30 гэта прыкладна ў 12.30 выступіць хор з Лідскага касцёла з м-на Слабада, з дабрачынным пасхальным канцэртам у падтрымку ўсім нам вядомай хворай дзяўчынкі Юшкевіч Рыты. Ахвяраванні з дабрачыннага канцэрту будуць прызначаны на дапамогу для Юшкевіч Рыты. Пасля канцэрта, выходзячы з касцёла дадаткова можна будзе набыць розныя сувеніры, памяткі, забаўкі даход з якіх таксама пойдзе на дапамогу для Рыты. Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў гэтай пасхальнай, дабрачыннай акцыі!
- 24 красавіка (пн) – успамін св. Войцеха (Адальберта),
біскупа і мучаніка.
- 25 красавіка (ат) – свята св. Марка, Евангеліста.
- 26 красавіка (ср) – 37-я гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі, які адбыўся ў 1986 г. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра ахвяры той трагедыі і аб аддаленні ад чалавецтва ўсялякай небяспекі.
- 29 красавіка (сб) – свята Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- 30 красавіка (наступная нядзеля) – гэта Нядзеля Добрага Пастыра. Распачнецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай у Касцёле.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву, за ўсе Вашы ахвяраванні.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага і сонечнага новага тыдня!