ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІII ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год A — 2023/ — 23.04.2023
З літургічнага календара:
24 красавіка (панядзелак) — успамін св. Войцеха, біскупа і мучаніка.
25 красавіка (аўторак) – свята св. Марка, евангеліста.
Таксама ў 25 дзень месяца адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў. Шчыра запрашаем да ўдзелу ў св. Імшы і набажэнстве!
У гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
26 красавіка (серада) - чарговая гадавіна нуклеарнага выбуху ў Чарнобылі. Молімся ў гэты дзень за ахвяры трагедыі і супакой на зямлі.
29 красавіка (субота) — свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла.
30 красавіка (нядзеля) — Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
Іншыя аб’явы:
- Ад 30 красакіка да 03 мая ў нашай парафіі адбудзецца
Аднаўленне Святых Місій. На якія сардэчна запрашаем.
- У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар
газеты Слова жыцця.