Душпастырскія аб’явы Шчучын 16.04.2023

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА ІІ ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год А – 2023/ – 15.04.2023 – Шчучын

 

З літургічнага календара:

 

  1. Сёння перажываем Урачыстасць Божай Міласэрнасці.

Заахвочваем, каб у сваіх сем’ях супольна памаліцца

«Вяночкам да Божай Міласэрнасці».

2. Сёння таксама браты праваслаўныя перажываюць Урачыстасць Пасхі. Шчыра віншуем іх і жадаем, каб Уваскрослы Езус адарыў патрэбнымі дарамі і ласкамі.

3. 18 красавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

Іншыя аб’явы:

 

  1. У наступную нядзелю 23 красавіка:
    • Папа Францішак адзначае дзень сваіх імянін. Заахвочваем, каб памаліцца за яго асобу.
    • пасля кожнай Св. Імшы, пры выхадзе з касцёла можна будзе скласці свае ахвяры на патрэбы ўтрымання Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне;
    • пасля Святой Імшы а 16 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў нашай парафіі.
    • ахвяры, якія будзем збіраць на тацу будуць перададзены на патрэбы нашай дыяцэзіі.

 

2. Пры выхадзе з касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews