Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ-ю Велікодную Нядзелю – Божай Міласэрнасці /А/
16.04.2023 г.
- Сёння ІІ-я Велікодная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці і заканчэнне Велікоднай актавы. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 13.00 гадзіне. Яго ўзначаліць і ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў Апостальскі нунцый у Беларусі (г.зн. пасол Ватыкану) арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ксёндз пробашч сардэчна запрашае на парафіяльны адпуст.
- 23 красавіка – у наступную нядзелю праз заступніцтва св. Юрыя (або Георгія) мучаніка, будзем маліцца за наступніка св. Пятра і Паўсюдны Касцёл. Гэта дзень імянінаў Папы Францішка, які падчас хросту атрымаў імя Хóрхэ, якое ў нас мае свой адпаведнік: Юрый або Георгій.
ü У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
ü Таксама, у наступную нядзелю ў нашай парафіі пасля св. Імшы а 11.30 гэта прыкладна ў 12.30 выступіць дзіцячы хор з Лідскага касцёла з м-на Слабада, з дабрачынным пасхальным канцэртам у падтрымку ўсім нам вядомай хворай дзяўчынкі Юшкевіч Рыты. Хорам кіруе с. Аліцыя, якая сардэчна запрашае на гэты дабрачынны канцэрт. Канцэрт будзе доўжыцца прыкладна не больш за 35 хвілін. Сардэчна запрашаем!
- З нагоды збаўчага свята Пасхі Хрыстовай, якое праваслаўныя вернікі адзначаюць сёння, ад імя ўсёй нашай парафіі выказваем ім сардэчныя віншаванні! Няхай пасхальныя святы будуць крыніцай надзеі і міру, а таксама магчымасцю адкрыцця на Божую ласку і поўных любові сустрэч з бліжнімі. Няхай супакой, еднасць і блізкасць напаўняюць усе сэрцы і натхняюць на добрыя справы. Віншуем са збаўчым святам Пасхі Хрыстовай! Хрыстос уваскрос! Сапраўды Уваскрос! У нашай парафіі ёсць каталіцка-праваслаўныя сем’і, таму просім перадаць нашы віншаванні братам і сёстрам праваслаўным.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Ёсць новы пасхальны нумар газеты “Слова Жыцця” і часопіс “Ave Maria” прысвечаны тэме Божай Міласэрнасці. Вельмі цікавыя артыкулы. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні, якія складаеце на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Жадаем усім шчаслівага і сонечнага новага тыдня!