Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана /А/
09.04.2023 г.
- Сёння Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха) і заканчэнне Пасхальнага Трыдуума. Распачалася Велікодная актава, якая будзе трываць да 16 красавіка – Нядзелі Божай Міласэрнасці. Сёння яшчэ будзе св. Імша а 11.30 для ўсіх вернікаў. Сёння трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.
- 10 красавіка - Велікодны панядзелак. Св. Імшы ў нашым касцёле адбудуцца раніцай а 9.00, а вечарам у 18.30.
- 13 красавіка (чц) – 32-я гадавіна прэканізáцыі (г.зн. зацвярджэнне і абвяшчэнне намінацыі) б-па Аляксандра Кашкевіча і заснаванне ў 1991г. Гродзенскай дыяцэзіі св. Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Таму, у гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за Пастыра нашай дыяцэзіі.
- Трывае велікодная актава, таму 14 красавіка (пт) посту няма.
- 16 красавіка — наступная нядзеля — Урачыстасць Божай Міласэрнасці. Парафіяльны адпуст у парафіі Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны адбудзецца а 13.00 гадзіне.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Вялікі дзякуй за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі.
- Віншаванні кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча: https://grodnensis.by/nawiny/11706-vinshavanni-biskupa grodzenskaga-alyaksandra-kashkevicha-na-rachystasts-uvaskrasennya-pana-2023.html
- Дарагія парафіяне і госці нашай парафіі! Таксама і ад нашай піярскай супольнасці прыміце самыя шчырыя пажаданні з нагоды ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Няхай пасхальная Праўда дапамагае кожнаму знайсці адказы на актуальныя выклікі ў нашым штодзённым жыцці. Пасхальная радасць і яе навізна, няхай асвятляе і напаўняе ў гэты няпросты час усе нашыя сем’і, месцы працы, вучобы і ўсю нашу Бацькаўшчыну! Няхай ўваскрослы Езус сваёй ласкай дапамагае ўсім нам штодзённа ўваскрасаць да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам і Збаўцам. Жадаем усім радасных, поўных спакою пасхальных святаў! Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!