Душпастырскія аб’явы Шчучын 09.04.2023

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА НЯДЗЕЛЮ ЎРАЧЫСТАСЦІ

ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА

/Год А – 2023/ — 09.04.2023

 

          Сёння св. Імша будзе яшчэ толькі а 14.00 гадз.

Сённяшняй урачыстасцю распачынаецца Велікодная Актава, у сувязі з гэтым у бліжэйшую пятніцу няма посту.

 

 

З літургічнага календара:

10 красавіка (панядзелак) – другі дзень Велікодных святаў. Св. Імшы а гадз. 10.00 і 19.00.

 

11 красавіка (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.

 

13 красавіка (чацвер) — у нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.

-        13 красавіка таксама прыпадае 32 гадавіна біскупскага

пасвячэння кс. бпа Аляксандра Кашкевіча і 32-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. У гэты дзень асаблівым чынам молімся за нашага Ардынарыя і ўвесь Божы Народ дыяцэзіі.

 

16 красавіка – II Велікодная нядзеля – урачыстасць Божай Міласэрнасці (Bożego Miłosierdzia).

 

 

Іншыя аб’явы:

  • Ад 30 красакіка да 03 мая ў нашай парафіі адбудзецца

Аднаўленне Святых Місій. На якія сардэчна запрашаем. Праграма будзе пададзена пазней.

 

  • На гэтым тыдні, кожны дзень, пасля вячэрняй св. Імшы

навэнна да Божа Міласэрнасці.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар

газеты Слова жыцця.  

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews