13.09.2024

З 29 па 31 сакавіка ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Іх правёў ксёндз Уладзімір Аксенцьеў – пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Лядску (Шчучынскі дэканат).

Рэкалекцыйныя разважанні галоўным чынам прысвячаліся тром асноўным стаўпам каталіцкай веры: малітве, посту і міласціне.

Пачаліся рэкалекцыі днём споведзі. У гэты дзень на Імшы святар разважаў пра веру і вернасць Пану, а таксама пра малітву. Ён звярнуў увагу на тое, што вельмі часта людзі ў малітвах толькі просяць Бога аб чымсьці, забываючы пры гэтым падзякаваць Яму за дадзеныя ім ласкі. Таксама святар падзяліўся думкаю, што, каб быць больш эфектыўнай, малітва павінна быць сумеснай.

rec szucin 10

У другі дзень рэкалекцый ксёндз Уладзімір распавядаў на тэму посту. Ён патлумачыў, што пост – не толькі фізічная, але і духоўная дыета і што важна, каб чалавек, які посціцца, усведамляў, для чаго гэта робіць. Святар прывёў прыклад, як адна жанчына, якая прытрымлівалася посту і выконвала многія духоўныя практыкі, у адносінах да сваіх падначаленых была жорсткай і злой, усяго толькі таму, што была галоднай. “Наўрад ці яе пост быў шчыры”, – рэзюмаваў кс. Уладзімір.

У апошні дзень рэкалекцый разважанні былі засяроджаны на тэме міласціны. Як адзначыў святар, гэта самая складаная ўмова каталіцкай веры, таму што простаму чалавеку, якому па сваёй прыродзе ўласціва быць эгаістам, заўсёды шкада ахвяраваць сваім дабром.

Пасля святой Імшы вернікі прайшлі Крыжовым шляхам вуліцамі горада. Падчас працэсіі ксёндз Уладзімір разважаў пра мукі Пана Езуса, правёўшы паралелі паміж падзеямі таго і цяперашняга часоў.

 

rec_szucin_1
rec_szucin_10
rec_szucin_11
rec_szucin_12
rec_szucin_13
rec_szucin_14
rec_szucin_15
rec_szucin_16
rec_szucin_17
rec_szucin_19
rec_szucin_2
rec_szucin_20
rec_szucin_21
rec_szucin_3
rec_szucin_4
rec_szucin_7
rec_szucin_8
rec_szucin_9

 

Алег Мяткоўскi

Фота: Кацярына Кулiк

https://www.grodnensis.by/

Пакінуць адказ