Душпастырскія аб’явы Лiда 02.04.2023

 Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

Пальмóвую нядзелю — Мýкі Пана /А/

02.04.2023 г.

  • Сёння Пальмóвая (або вербная) нядзеля. У Касцёле распачаўся Вялікі Тыдзень Мýкі Пана. Падчас кожнай св. Імшы благаслаўляюцца вербы. Пасля св. Імшы а 11.30 адбудзецца конкурс для дзяцей “Найвышэйшая і найпрыгажэйшая вярба”.

  • Сёння першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц красавік: Малітва за мір у шматлікіх “гарачых кропках” свету, а таксама аб спакоі ў нашых сэрцах і ў сем’ях нашай парафіі.

  • Сёння Песні Жальбы (Gorzkie żale) а 17.30.

  • 5 красавіка Першая серада месяца. Набажэнства і складковая св. Імша Аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18.30.

 

 

СВЯТЫ ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ

 

 

6 красавіка

Вялікі Чацвер

10.00 — Імша Хрызма ў катэдральным касцёле ў Гродне з біскупам і святарамі. Таму, у нашым касцёле ў чацвер раніцай не будзе св. Імшы а 9.00.

Вечарам а 18.30Св. Імша Вячэры Пана і распачацце святога Пасхальнага Трыдуума.  У гэты дзень Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і Пасвячэння, таму ў гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх святароў, а таксама аб новых святарскіх пакліканнях. Пасля Св. Камуніі адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцу. Пасля літургіі з галоўнага алтара будзе зняты абрус, а табэрнакулюм застанецца пустым і прыадчыненым ажно да Вігіліі Пасхальнай. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы будзе трываць да 22.00 гадз.

 

 

 7 красавіка

Вялікая Пятніца

У гэты дзень, а таксама ў суботу да вечара, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не цэлебруе Св. Імшу. У другой палове дня адбудзецца Літургія Мýкі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. У гэты дзень прадпісаны абавязковы сціслы пост – г. зн. на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта і два разы лёгка, устрымліваючыся ад мясных страў.

Пасля Літургіі Мýкі Пана і ў суботу ажно да Вігіліі Пасхальнай перад Крыжам укленчваем, як перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                      Крыжовы шлях будзе а 9.00. Потым будзе працяг Адарацыі Найсв. Сакрамэнту ў цямніцы. Кожны, будзе мець магчымасць прыйсці ў зручную яму гадзіну, каб памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

15.00Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля будзе працяг Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

17.30Крыжовы Шлях для ўсіх вернікаў нашай парафіі.

18.30Літургія Мýкі Пана. Ахвяраванні складзеныя падчас адарацыі Крыжа будуць прызначаныя на Божую Грабніцу ў Святой Зямлі. Пасля заканчэння Літургіі Вялікай пятніцы, адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу Пана. Гэта таксама першы дзень навэнны да Божай Міласэрнасці. Памолімся Вяночак да Божай Міласэрнасці, а потым заспяваем Песні Жальбы (Gożkie Żale) – усе тры часткі. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Божай грабніцы будзе трываць да 22.00 гадз.

8 красавіка

Вялікая Субота

 

У Вялікую суботу ўвесь Касцёл прабывае каля грабніцы Пана, разважае пра мýку і смерць Хрыста і Яго сыходжанне ў адхлань. У малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У суботу паводле традыцыі захоўваецца пост ад мясных страў.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту распачнецца а 9.00.

 

Благаслаўленне велікодных страў на велікодны стол:

11.30 – в.Чэхаўцы (каля крыжа);

11.45 – в. Верх-Ліда, вул. Новая (каля першага крыжа).

12.00 – в. Верх-Ліда (каля другога крыжа).

У касцёле благаслаўленне страў распачнецца ад 13.00 гадз. кожныя поў гадзіны да 17.30 уключна.

18.00 – Ружанец

18.30Вігілія Пасхальная. Просьба каб прынесці свечку. Будзем аднаўляць абяцанні хросту.

– Адарацыя пасля Вігіліі Пасхальнай будзе мець ужо пасхальны характар. Падчас адарацыі не спяваюцца песні пра мýку Пана, але эўхарыстычныя спевы і велікодныя. Гэта таксама другі дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.

21.00 – Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту правядзе моладзь нашай парафіі.

22.00 – Завяршэнне Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

 

9 красавіка

Нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана (Пасха)

У нашым касцёле будуць дзве св. Імшы.

а 07.00 – Рэзурэкцыйная працэсія і ўрачыстая Св. Імша.

і ў 11.30 – Св. Імша агульная для ўсіх вернікаў. Гэта будзе трэці дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.

10 красавіка

Велікодны панядзелак (у актаве)  

Св. Імшы ў нашым касцёле будуць: а 9.00 і ў 18.30. Гэта будзе чацвёрты дзень навэнны да Божай Міласэрнасці.

Велікодная актава будзе доўжыцца да 16 красавікаНядзелі Божай Міласэрнасці. Падчас актавы ў пятніцу 14 красавіка няма посту. Заахвочваем да ўдзелу ў св. Імшах падчас велікоднай актавы.

  • Просьба, каб на працягу трох дзён Пасхальнага Трыдуума прыносіць з сабой “спеўнік”.

  • Што тычыцца пахаванняў падчас Трыдуума (ад Вялікага Чацвярга да Вялікадня) — не прымаем пахаванні ў касцёле. Вялікая просьба, пахаваць памерлага, а св. Імша ў яго інтэнцыі адбудзеца ўжо пасля Вялікадня.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • Перад алтаром размешчаны дзве скарбонкі. У першую скарбонку да сённяшняга дня ўключна можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху. У другую скарбонку можна складаць ахвяраванні на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне. Скарбонкі падпісаныя.

  • У касцёльным кіёску можна набываць Бібліі, малітоўнікі,  велікодныя паштоўкі, свечкі, абразы і г.д.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • Вялікі дзякуй за прысутнасць, за вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і рамонт муру.

  • Жадаем усім Вам плённай падрыхтоўкі да Пасхі!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews