Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
V-ю Нядзелю Вялікага посту /А/
26.03.2023 г.
- Сёння падчас св. Імшы а 11.30 ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі будуць прынятыя шэсць новых міністрантаў. Дзякуем Пану Богу за дар новых міністрантаў!
- Велікапосныя набажэнствы ў нашым касцёле:
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
а 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
у 17.00 (для школьнікаў)
а 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.
Хто па прычыне здароўя не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. Нагадваем, што за ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць яго за аднаго памерлага.
- Заўтра распачнуцца Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі, якія будуць трываць з 27-га па 29-га красавіка (пн-ат-ср), якія правядзе кс. Андрэй Кеўліч, пробашч у Горках і Чавусах. Таму, ахвяраваннямі якія будзем складаць на тацу падчас трох дзён рэкалекцый, падтрымаем важныя справы і рамонты, якія вядуцца ў гэтых парафіях.
Святыя Імшы з навукай падчас рэкалекцый:
9.00 – Св. Імша з агульнай навукай.
16.30 – Св. Імша з навукай для дзяцей да 7 кл. (уключна).
18.30 – Св. Імша з агульнай навукай.
19.30 (пасля Св. Імшы) – Навука для мужчын (пн);
– Навука для жанчын (ат);
– Навука для моладзі (ср) ад 8 кл. да працуючай моладзі (уключна).
- У школьнікаў распачаліся вясеннія канікулы. На гэтым тыдні не будзе ўрокаў па рэлігіі, але ўсіх запрашаем прыняць удзел у велікапосных рэкалекцыях. Тым больш, што святар-госць будзе мець спецыяльныя навукі для дзяцей і моладзі.
Дзень споведзі: 28 сакавіка (ат). Святары будуць спавядаць з 8.30 да завяршэння св. Імшы, прыкладна да 9.30. У другой палове дня споведзь распачнецца з 16.00. З 17.20 да 18.00 будзе перапынак для святароў. Пасля перапынку споведзь працягнецца з 18.00 і ўжо да апошняга жадаючага. Памятайма пра 2-і і 3-і касцёльныя наказы, якія нагадваюць нам пра тое, каб прынамсі раз у год прыступіць да сакрамэнту пакаяння і
ў Велікодны перыяд, прыняць святую Камунію. Велікодны перыяд доўжыцца да Урачыстасці Спаслання Духа Святога (да Сёмухі), у бягучым годзе да 28 мая.
Таму, заахвочваем запланаваць свой час такім чынам, каб паспавядацца. Спавядаць будуць святары з Лідскага дэканату.
План Велікапосных рэкалекцый і Дня споведзі размешчаны на дошцы аб’яў у канцы касцёла і ў інтэрнэце.
- У наступную нядзелю 2 красавіка Пальмóвая (або вербная) нядзеля. У гэты дзень распачнецца Вялікі тыдзень. Падчас св. Імшы а 11.30 для дзяцей адбудзецца конкурс “Найвышэйшая
і найпрыгажэйшая вярба”. Пераможцаў чакаюць падарункі!
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя
і складковыя.
- Перад алтаром размешчана скарбонка, у якую можна да наступнай нядзелі (уключна) складаць ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” i апошні нумар часопіса “Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца
на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні на патрэбы нашага касцёла і парафіі. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!