ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІV НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год А – 2023/ — 19.03.2023
Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.
На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 29 па 31 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 29 сакавіка (гэта серада). 31 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада.
З літургічнага календара:
20 сакавіка (панядзелак) — ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (Oblubieńca Najsw. Maryi Panny).
Таксама Дзень імянінаў адзначае Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, з гэтай нагоды будзем памятаць пра яго ў нашых малітвах.
21 сакавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
25 сакавіка (субота) — ўрачыстасць Звеставанне Пана. Св. Імшы а 10.00 і 19.00 гадз.
Гэтае свята паводле Касцёльнага права лічыцца не абавязковым, але да ўдзелу ў св. Імшах – запрашаем!
25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле таксама адзначаецца, як Дзень Святасці Жыцця, аховы жыцця ненароджаных дзяцей і распачацце дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці. У нашым касцёле да дзела духоўнага ўсынаўлення ненароджанага дзіцяці можна будзе далучыцца пасля св. Імшаў.
Іншыя аб’явы:
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.