Душпастырскія аб’явы Лiда 19.03.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІV-ю Нядзелю Вялікага посту /А/

 

19.03.2023 г.

 

  • Сёння 19 сакавіка ІV-я Нядзеля Вялікага постуLaetare, мае радасны характар. Гэтая нядзеля была апошнім днём радасці перад часам пакаяння. Ад XVI ст. у Рыме ў базыліцы св. Крыжа, Папа Рымскі асвячаў залатую ружу і ўручаў яе асобе, заслужанай для Касцёла, а сабраныя вернікі дарылі адзін аднаму звычайныя ружы – сімвал прыгажосці, болю і цярпення. Менавіта таму, у гэты дзень у літургіі ўжываецца арнат ружовага колеру.

  • 20 сакавіка (пн)Урачыстасць св. Юзафа, Абранніка НМП. Гэта — абавязковая ўрачыстасць. Кожны вернік мае абавязак у гэты дзень удзельнічаць у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень будуць а 9.00 і ў 18.30. Гэта таксама дзень імянінаў кс. арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска- Магілёўскага. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх імяніннікаў, хто носіць імя Юзаф ці Юзэфа.

  • 23 сакавіка (чц) – Свой Дзень Нараджэння будзе адзначаць       бр. Павел Пастушын SP. Падчас св. Імшы а 18.30 будзем маліцца ў яго інтэнцыі да Бога і даручаць Багародзіцы выпрошваючы патрэбныя Божыя ласкі, здароўе і духоўныя сілы трываць на шляху манаскага паклікання ў Ордэне Піяраў.

 

  • 25 сакавіка (сб)Урачыстасць Звеставання Пана і Дзень святасці жыцця. У нашай парафіі распачнём 9-ці месячную малітоўную акцыю Духоўнае ўсынаўленне (па асабістым жаданні). Гэта малітоўная дапамога ў справе абароны ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Бог. Кожны дзень трэба будзе маліцца наступным чынам: адна таямніца ружанца (дзесятак), добрыя учынкі, і спецыяльная штодзённая малітва (яна ёсць на спецыяльнай картцы, якую можна будзе ўзяць 25 сакавіка пасля св. Імшы ў сакрыстыі). Правую частку карткі трэба будзе запоўніць дома і прынесці святару ў сакрыстыю для запісу ў Кнізе Духоўнага ўсынаўлення нашай парафіі. У гэты дзень св. Імшы будуць а 9.00 і ў 18.30.

  • Вялікая просьба, каб да 24 сакавіка (уключна) у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія самыя не могуць прыйсці ў касцёл, але перад святамі жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.

  • У наступную нядзелю 26 сакавіка падчас св. Імшы а 11.30 ў Літургічную Службу Алтара нашай парафіі будуць прынятыя шэсць новых міністрантаў. Таксама, уся ЛСА адновіць міністранцкія абяцанні.

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 (для школьнікаў)

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю ў 17.30.

Хто з прычыны здароўя не можа ўдзельнічаць у велікапосных набажэнствах у касцёле, заахвочваем маліцца дома. За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або ахвяраваць за аднаго памерлага.

  • ·Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 27-га па 29-га сакавіка (пн-ат-ср), якія правядзе кс. Андрэй Кеўліч, пробашч у Горках і Чавусах. Дзень споведзі адбудзецца падчас рэкалекцый — 28 сакавіка (ат).

  • ·У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • ·Перад алтаром знаходзіцца спецыяльная скарбонка, у якую заахвочваем складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.

  • ·Ёсць велікапосны нумар газеты „Слова Жыцця” і новы нумар часопісуAve Maria. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

  • ·З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

  • ·Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews