Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІІ-ю Нядзелю Вялікага посту /А/
12.03.2023 г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.
- Учора распачалася навэнна да св. Юзафа. Кожны дзень на працягу 9-ці дзён напрыканцы св. Імшы будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа. Ахвяруйма гэту навэнну ў інтэнцыі згоды і міру ў нашай Бацькаўшчыне і ў суседніх краінах. У гэтым годзе ўрачыстасць св. Юзафа, Абранніка НПМ будзем адзначаць не 19 сакавіка, бо гэта прыпадае нядзеля, а 20 сакавіка (пн).
- 13 сакавіка (пн) – Дзясятая гадавіна абрання Папы Францішка на пасаду св. Пятра. У гэты дзень будзем маліцца за пантыфіка, каб Бог захаваў яго ў здароўі на наступныя гады апостальскага служэння.
- 17 сакавіка (пт) – Успамін св. Пáтрыка, біскупа.
- Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:
- Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:
у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)
а 17.00 (для школьнікаў)
у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)
- Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.
За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць поўны адпуст кары за свае грахі або аднаго памерлага.
- Вялікая просьба, каб з сённяшняга дня і да 24 сакавіка (уключна!) у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіян, якія жадаюць перад святамі паспавядацца, прыняць Св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых.
- 10 сакавіка, у пятніцу на 85-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Гэлена Станеўская, мама Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Пахавальная св. Імша адбудзецца заўтра 13 сакавіка а 12.00 гадз. у парафіяльным касцёле НПМ і св. Яна Непамýка ў Вялікіх Эйсмантах (Бераставіцкі раён). Заахвочваем памятаць у сваіх малітвах пра спачылую маму кс. арцыбіскупа Юзафа.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.
- Перад алтаром размешчана спецыяльная скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і алтар на Пасху.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй за прысутнасць, супольную малітву і ўсе Вашы ахвяраванні. На перажыванне З-га Тыдня Вялікага посту, няхай ўсіх нас благаславіць Усемагутны Бог.