ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІIІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год А – 2023/ — 12.03.2023
Сёння Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай (charytatywnej) арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія збіраюцца на тацу, прызначаны на дзейнасць гэтай арганізацыі.
Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
У Вялікім посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15.
На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30.
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 29 па 31 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 29 сакавіка (гэта серада). 31 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада.
З літургічнага календара:
13 сакавіка (панядзелак) – у нашай парафіі, Фацімскі Дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. адарацыя Найсв. Сакрамэнту да 12.30 і пасля абеда адарацыя распачнецца а 17.00 гадз. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 19.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
Таксама ў гэты дзень адзначаем 10 гадавіну выбара Святога Айца Францішка на пасад св. Пятра. Молімся аб духоўныя і фізічныя сілы для яго ў кіраванні паўсюдным Касцёлам.
14 сакавіка (аўторак) - а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
19 сакавіка (нядзеля) – ІV нядзеля Вялікага посту (Laetare).
Іншыя аб’явы:
- Ад 07 сакавіка ездзім да хворых, каб перад святамі
ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.
Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:
- 14 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 15 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
- 16 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да сённяшняй нядзелі.
План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў
каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.