Душпастырскія аб’явы Лiда 05.03.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

 

 

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІІ Нядзелю Вялікага посту /А/

 

05.03.2023 г.

  • Сёння ІІ Нядзеля Вялікага посту і першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля адарацыі і благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц сакавік: Будзе малітва аб плённым перажыванні перыяду Вялікага посту ў сем’ях нашай парафіі.

  • Заахвочваем да ўдзелу ў велікапосных набажэнствах:

-        Крыжовы шлях (Droga Krzyżowa) у кожную пятніцу:

у 9.30 (пасля ранішняй св. Імшы)

а 17.00 (для школьнікаў)

у 19.00 (пасля вячэрняй св. Імшы)

-        Песні Жальбы (Gorzkie żale) у кожную нядзелю а 17.30.

За ўдзел у велікапосных набажэнствах можна атрымаць цалкавіты адпуст.

  • 8 сакавіка (ср) – Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень падчас св. Імшаў асаблівым чынам будзем маліцца за ўсіх дзяўчын і жанчын.

  • 12 сакавіка (ндз) – Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Caritas” у Беларусі.

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя і складковыя.

  • Перад амбонай размешчаны 2-е скарбонкі, куды можна складаць свае ахвяраванні на кветкі, якімі будзе ўпрыгожана Божая грабніца і галоўны алтар нашага касцёла на Пасху, а таксама на дапамогу пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі і Сірыі. Скарбонкі падпісаны.

  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info

 

  • Вялікі дзякуй за супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. На перажыванне 2-га Тыдня Вялікага посту, няхай ўсіх нас благаславіць Усемагутны Бог.

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews