ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА ІІ НЯДЗЕЛЮ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
/Год А – 2023/ — 05.03.2023
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц сакавік: малітва аб цвярозасць у нашым грамадстве.
Перад алтаром Святого Крыжа знаходзіцца скарбонка, да якой можна будзе злажыць свае ахвяры на кветкі да Гробу Панскага і Велікодныя Святы.
У Вялікім Посце запрашаем дарослых на Крыжовы шлях у кожную пятніцу пасля св. Імшы а 10.00 гадз., а дзяцей і моладзь, а таксама іх бацькоў на 18.15
На Песні Жальбы (Gorzkie Żale) запрашаем кожную нядзелю ў 15.30
Адносна велікапосных рэкалекцый у нашай парафіі, то ў гэтым годзе яны будуць з 29 па 31 сакавіка. Дзень споведзі будзе толькі адзін дзень: 29 сакавіка (гэта серада). 31 сакавіка набажэнства Крыжовага шляху пройдзе вуліцамі горада. Рэкалекцыі ў гэтым годзе будзе весці кс. Уладзімір Аксенцьеў – з Лядска.
З літургічнага календара:
07 сакавіка (аўторак) – а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
08 сакавіка (серада) - успамін св. Фаўстына Мігеза, святара, піяра.
У гэты дзень молімся праз пасрэдніцтва Маці Божай, за дзяўчат і жанчын.
12 сакавіка (нядзеля) – III нядзеля Вялікага Посту ў Беларусі адзначаецца як Усенародны дзень каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas”. У сувязі з гэтым ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны на дзейнасць “Caritas”.
Іншыя аб’явы:
- Ад 07 сакавіка пачынаем ездзіць да хворых, каб перад святамі
ўдзяліць адпаведных сакрамэнтаў.
Парадак адведвання хворых па вёсках наступны:
- 07 сакавіка, аўторак, у 11.00 гадз. вёскі Даўлюдаўшчына і Тапілішкі.
- 08 сакавіка, серада, у 11.00 вёскі Тур’я і Буйвічы.
- 09 сакавіка, чацвер, у 11.00 гадз. вёскі Янчукі і Шчучын (Навасёлкі).
- 10 сакавіка, пятніца, у 11.00 гадз. в. Руткевічы.
- 11 сакавіка, субота, у 11.00 Шчучын (Рэзы).
Калі ласка перадаць усім хворым, калі будзе ксёндз у вёсцы і да сённяшняга дня запісаць у сакрыстыі колькі чалавек з кожнай вышэй пералічанай вёскі будзе да споведзі і св. Камуніі.
Парадак адведвання хворых у горадзе наступны:
- 14 сакавіка, аўторак, ад Аўтастанцыі да возера;
- 15 сакавіка, серада, ад возера да “Масласырзавода”;
- 16 сакавіка, чацвер, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба ў сакрыстыі да наступнай нядзелі.
План адведвання хворых можна паглядзець на дошцы аб’яваў
каля касцёла, у сакрыстыі альбо ў інтэрнэце.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.