ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА IV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А - 2023/ — 29.01.2023
З літургічнага календара:
31 студзеня (аўторак) – успамін св. Яна Боско, святара.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
02 лютага (чацвер) – Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай). Св. Імшы ў нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадз. Падчас кожнай св. Імшы асвячэнне свечак. Таксама Сусветны Дзень Кансэкраванага Жыцця.
02 лютага, апошні дзень, калі ў касцёле можна спяваць калядныя песні.
Таксама ў гэты дзень, ахвяры будуць збірацца на патрэбы кляўзуровых законаў.
- першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз.
выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
03 лютага (пятніца) — успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Пасля св. Імшаў а 10.00 і 19.00 гадз. асвячэнне свечак у гонар св. Блажэя і благаслаўленне. Нагадваем, што праз пасрэдніцтва св. Блажэя молімся ў хваробах горла.
- першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 гадзіны і
ўвечары ад 18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
04 лютага (субота) — першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
05 лютага (нядзеля) – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас св. Імшаў благаслаўленне хлеба і вады. Хлеб і воду для благаслаўлення прыносім з сабою з дому.
– першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. супольная адарацыя Найсв. Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц люты: малітва за законнікаў і законніц, а таксама аб новыя пакліканні да манаскага жыцця.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі можна набываць свечкі на свята Маці Божай
Грамнічнай.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.