Душпастырскія аб’явы Лiда 22.01.2023

Р ы м а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на 

ІІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/

22.01.2023 г.

 

  • Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Нядзеля Божага слова. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

 

  • 24 студзеня (ат)успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. У гэты дзень свой Дзень Нараджэння адзначае а. Віталій С. Таму, у аўторак падчас св. Імшы ў 18.30 будзем маліцца за а. Віталія С. Гэта таксама Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі. Памятайма ў асабістых малітвах аб каталіцкіх журналістах.

 

  • 25 студзеня (ср)свята навяртання св. Паўла, апостала і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. 

 

  • 26 студзеня (чц)успамін святых Цімафея і Цíта, біскупаў.

 

  • 27 студзеня (пт)успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.

 

  • 28 студзеня (сб)успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і   доктара Касцёла.

 

  • 29 студзеня (у наступную нядзелю) пасля св. Імшы а 11.30                у касцёле адбудзецца бацькоўскі сход тых дзяцей, якія ў месяцы маі ў нашай парафіі прыступяць да Першай Св. Камуніі Прысутнасць прынамсі аднаго з бацькоў – абавязковая!

 

  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў індывідуальныя               і складковыя.

 

  • Айцец Віталій С. і яго родныя (мама і сёстры) выказваюць сваю шчырую ўдзячнасць нашай парафіі за выказаныя спачуванні, малітву, складзеныя ахвяры і прысутнасць прадстаўнікоў нашай парафіі ў Доме Скорби па вул. Варшаўскай, а таксама 18 студзеня на пахавальнай Св. Імшы ў касцёле ў Нецечы, і падчас пахавання на могілках. Няхай добры Бог усім Вам аддзячыць за прысутнасць і малітву за спачылага Зыгмунта, тату а. Віталія С..

 

 

 

 

 

РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:

 

  • 23 студзеня (панядзелак):

з 19.30: вул.  Сасновая, д.24/1; 24/2; вул. Пралыгiна, д.22; д.30.

 

  • 24 студзеня (аўторак):

з 19.30: вул. Пралыгіна, д.24; д.32; д.38; д.40.

 

  • 25 студзеня (серада):

з 18.00: вул. Рэспубліканская, д.3; д.5.

з 19.30: вул. Пралыгіна, д.13; д.15; д.17.

 

  • 26 студзеня (чацвер):

з 18.00: вул. Рэспубліканская, д.7; д.9.

з 19.30: вул. Рэспубліканская, д.11; д.15.

 

  • 27 студзеня (пятніца):

з 18.00: вул. Рэспубліканская, д.17; д.19.

з 19.30: вул. Рэспубліканская, д.21.

 

  • 28 студзеня (субота):

з 11.00: вул. Святочная, Добрая, Чабаровая, Жнівеньская, Крыштальная, Жураўліная, Акруговая, Дружная, Фізкультурная, Воранаўская, Фермерская, Пасялковая, Мірная.

 

З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо 

 

  • Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews