ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА III ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год А — 2023/ — 22.01.2023
З літургічнага календара:
24 студзеня (аўторак) — успамін св. Францішка Сальскага
(św. Franciszka Salezego), біскупа і доктара Касцёла, апекуна журналістаў і каталіцкай прэсы. У гэты дзень Касцёл моліцца, каб сродкі масавай інфармацыі не маніпуліравалі людзьмі, а перадавалі праўду.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
25 студзеня (серада) – Свята Навяртання св. Паўла, апостала. Заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінства хрысціянаў.
Таксама 25 дзень месяца ў нашай парафіі адзначаецца Каласансаўскі дзень. У сувязі з гэтым пасля св. Імшаў а 10.00 гадз. і 19.00, набажэнства праз пасрэдніцтва св. Юзафа Каласанса.
26 студзеня (чацвер) – успамін св. Цімафея і Ціта (św. Tymoteusza i Tytusa), біскупаў.
27 студзеня (пятніца) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
28 студзеня (субота) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
29 студзеня (нядзеля) – Сусветны дзень малітвы за пракажоных.
Іншыя аб’явы:
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.