Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /A/
04.12.2022 г.
- Сёння ІІ-я Нядзеля Адвэнту і Дыяцэзіяльны дзень малітвы за ахвярадаўцаў і дарчынцаў. Пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае ўсіх нас да супольнай і асабістай малітвы за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне. Сёння першая нядзеля месяца, таму пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля благаслаўлення будзе змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: Будзе малітва аб Божым благаслаўленні для сужонкаў і сем’яў нашай парафіі, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.
Сёння ў парафіяльным касцёле Божай Міласэрнасці ў м-не Маладзёжны а 19.00 гадз. выступіць хор “Śpiewające sercem” з праграмай пад назвай: “Паспей на цягнік, які вязе на неба”.
Рараты (св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7.00 (апроч нядзелі).
Рараты для дзяцей (пн, ср і пт) а 7.00.
На Рараты прыносім з сабой свечкі, а дзеці прыносяць ліхтарыкі.
З літургічнага календара:
- 6 снежня (ат) – свята – Гадавіна асвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень ўспамінаем святога Мікалая, біскупа.
- 7 снежня (ср) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
- 8 снежня (чц) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле а 7.00 (рараты) і а 18.30.
- 10 снежня (сб) – успамін НПМ Ларэтанскай. Заахвочваем кожнага ў гэты дзень памаліцца Літаніяй Ларэтанскай да НПМ.
- Да 24 снежня ў сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 27 снежня.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшы на наступны год.
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на 2023 г. і іншыя дэвацыяналіі.
- Вялікая просьба, каб у сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, але перад святамі жадаюць паспавядацца, прыняць св. Камунію і сакрамэнт намашчэння хворых. Запісваць і адведваць хворых будзем да 10 снежня ўключна.
- Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 20 снежня (ат).
- Ёсць новы, адвэнтавы нумар газеты „Слова Жыцця” з укладышам-каляндаром на 2023 г. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам благаслаўлёнага перажывання ІІ-а тыдня Адвэнту!