ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА II НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТА
/Год А – 2022/ — 04.12.2022
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Выключна ў гэтую першую нядзелю месяца не будзе выстаўлення Найсв. Сакрамэнту і супольнай Адарацыі. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за людзей бедных духоўна і матэрыяльна.
Падчас Адвэнту запрашаем на Рараты. Для дзяцей і моладзі ў пан., сераду і пятн. а 19.00 гадз.; для дарослых у аўт., чацв. і суб. а 10.00 гадз. На Рараты прыходзім са свечкамі.
З літургічнага календара:
05 снежня (панядзелак) — свята гадавіны Асвячэння Катэдральнай Базылікі ў Гродна.
06 снежня (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
07 снежня (серада) - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
08 снежня (чацвер) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік павінен дома ўстрымацца ад неабавязковай працы і ўзяць удзел у св. Імшы. Св. Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле а 10.00 і 19.00 гадзінах.
10 снежня (субота) – успамін Маці Божай Ларэтанскай.
11 снежня (нядзеля) — пасля св. Імшаў ў 11.30 і 14.00 благаслаўленне мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.
Іншыя аб’явы:
- У сакрыстыі ёсць аплаткі, календары на 2023 год і свечкі на
вігілійны стол. Свечкі, як і ў мінулыя гады, распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas. Ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
- Аб’яўляем парадак наведвання хворых перад святамі
Божага Нараджэння.
Падчас Адвэнту мы будзем наведваць хворых і старэйшых.
На вёсках да хворых прыедзем у наступныя дні:
- 13 снежня, аўторак – у 11.00–Плянты, вёскі Ст. Гернікі і
Даўлюдаўшчына.
- 14 снежня, серада – у 11.00 — Навасёлкі і вёска Янчукі;
- 15 снежня, чацвер – у 11.00 - Рэзы і вёска Руткевічы;
- 16 снежня, пятніца – у 11.00 — вёскі Буйвічы і Тур’я
- 19 снежня, панядзелак, — у 11.00 – вёска Тапілішкі
Калі ласка даведацца колькі чалавек з кожнай вёскі будзе да споведзі і сказаць святарам у наступную нядзелю ў сакрыстыі.
Да хворых, якія жывуць у горадзе, будзем хадзіць у
наступныя дні:
- 06 снежня, аўторак, вуліцы Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле цудаў”;
- 07 снежня, серада, ад Аўтастанцыі да возера;
- 08 снежня, чацвер, ад касцёла да “Масласырзавода”.
Да хворых у горадзе будзем хадзіць зранку альбо вечарам, у
залежнасці ад таго, як каму будзе адпавядаць. Запісваць хворых, якія жывуць у горадзе, трэба было да сённяшняга дня.
План адведвання хворых можна таксама паглядзець на дошцы аб’яваў каля касцёла альбо ў сакрыстыі.
Інфармацыя адносна каляды!
У гэтым годзе па калядзе распачнём хадзіць з панядзелка,
26 снежня.
Каляда ў гэтым годзе будзе праходзіць толькі па вуліцы Астроўскага.
Просім да 18 снежня прынесці спісы альбо індывідуальна запісаца ў сакрыстыі.
- Дзень споведзі ў нашай парафіі перад святамі Божага
Нараджэння будзе 19 снежня ў панядзелак.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.