Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,
ВАЛАДАРА СУСВЕТУ
XXXІV НЯДЗЕЛЯ /С/
20.11.2022 г.
- Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятаем сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі можна скласці ў скарбонку перад алтаром. Таксама сёння Касцёл дае нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу.
Пасля св. Імшы а 10.00:
Пасля аб’яў адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
З літургічнага календара:
- 21 лістапада (пн) – Ахвяраванне НПМ. Успамін.
- 22 лістапада (ат) – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хораў і касцёльнай музыкі. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра арганіста нашай парафіі, пана Андрэя.
- 24 лістапада (чц) – Успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў в’етнамскіх. У гэты дзень у нашай парафіі распачнецца 40-гадзіннае набажэнства перад патранальным святам Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэтыя тры дні навуку скіруе да нас кс. Вадзім Сурвіла, пробашч парафіі св. Тройцы ў аг. Войстам, што ў Смаргонскім раёне. Ахвяраванні, якія будзем складваць на тацу на працягу гэтых трох дзён, будуць прызначаны для парафіі ў якой служыць кс. Вадзім С.
- 25 лістапада (пт) – Другі дзень 40-гадзіннага набажэнства і Каласансаўскі дзень у нашай парафіі.
- 26 лістапада (сб) – Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства. Дзякаваць кс. Вадзіму С. за скіраваныя да нас навукі на працягу трох дзён будзем напрыканцы св. Імшы а 18.30.
- 27 лістапада (ндз) – І-я Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. У Беларусі новы пастырскі год будзе праходзіць пад дэвізам:“Апостальства свецкіх – знак надзеі Касцёла ў Беларусі”.
- Памятайма, што надыходзячы перыяд Адвэнту – гэта час радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля і таму ён не мае пакутнага характару ў адрозненні ад Вялікага посту. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам, сваім духовым жыццём, і каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці.
Рараты (св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа а 7.00 (акрамя нядзелі).
Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7.00.
На Рараты дарослыя прыносяць з сабой свечку, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі св. Імшаў на наступны год.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2023 г.
- Аплаткі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску з наступнай нядзелі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця” і новы нумар часопіса „Ave Maria”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі і парадкам 40-гадзіннага набажэнства можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!