Р ы м а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXXІІІ ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ /С/
-
13.11.2022 г.
- Сёння Сусветны Дзень бедных, які адзначаецца ўжо 6-ы год, а таксама 7-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.
З літургічнага календара:
- 16 лістапада (ср) – Урачыстасць НМП Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
- 17 лістапада (чц) – успамін св. Альжбеты Венгерскай.
- 20 лістапада (ндз) – Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень ЛСА нашай парафіі адновіць свае міністранцкія абяцанні. Таксама ў гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. У наступную нядзелю можна будзе скласці свае ахвяраванні ў скарбонку на патрэбы Гродзенскай Семінарыі.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыі на св. Імшу індывідуальную і складковую, таксама запісваем інтэнцыі на наступны 2023 г.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на 2023 г.
- Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ў мінулы панядзелак дапамагалі прыбіраць апалае лісце з бярозаў на прыкасцёльнай тэрыторыі. Няхай Пан Бог адудзячыць Вам за прысвечаны час і працу!
- З душпастырскімі аб’явамі таксама можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы www.pijary.infо
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!