ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXXII ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 06.11.2022
Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і супольная Адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва за памерлых з нашых сем’яў.
З літургічнага календара:
07 лістапада (панядзелак) — распачацце навэнны да Маці Божай Вострабрамскай, апякункі Дыяцэзіі.
08 лістапада (аўторак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
09 лістапада (серада) — свята гадавіны Пасвячэння Латэранскай Базылікі, катэдры Біскупа Рыма. У гэты дзень асаблівым чынам молімся аб патрэбныя ласкі для Папы Рымскага ў кіраванні Паўсюдным касцёлам.
10 лістапада (чацвер) — успамін св. Льва Вялікага (św. Leona Wielkiego), папы і доктара Касцёла.
11 лістапада (пятніца) – успамін св. Марціна Турскага (św. Marcina z Tour), біскупа.
12 лістапада (субота) – успамін св. Язафата (Józafata), біскупа і мучаніка.
13 лістапада (нядзеля) — дзень Фацімскі ў нашай парафіі. У 15.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай, пасля св. Імшы а 16.00 гадз. Фацімскае набажэнства.
- успамінаем Сусветні Дзень Бедных (ад 2016 г.).
У наступную надзелю ў нашай парафіі будзем гасціць “Радыё Марыя” з Мінска з яго дырэктарам кс. Аляксандрам Фаміных. Пасля кожнай св. Імшы, пры выхадзе з касцёла, будуць збірацца ахвяры на ўтрыманне “Радыё Марыя”.
Іншыя аб’явы:
- Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:
- панядзелак, серада і пятніца ў 9.15;
- аўторак, чацвер і субота ў 18.15
Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.
- У сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, а таксама
календар на 2023 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.