ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXXI ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 30.10.2022
З літургічнага календара:
31 кастрычніка (панядзелак) — а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
01 лістапада (аўторак) – Урачыстасць Усіх Святых. У 9.15 – Выпамінкі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.
02 лістапада (серада) – успамін усіх памерлых. У 9.15 – Выпамінкі. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной.
03 лістапада (чацвер) - першы чацвер месяца. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця.
04 лістапада (пятніца) - успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
- першая пятніца месяца. Споведзь зранку ад 9.15 і ўвечары ад
18.15. Пасля св. Імшаў набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
05 лістапада (субота) – першая субота месяца. Пасля св. Імшаў набажэнства да Беззаганнага Сэрца НПМ.
Таксама ў гэты дзень а 11.00 гадзіне адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі за спачылага кс. Віктара Занеўскага-піяра ў 30 дзень пасля яго смерці.
06 лістапада (нядзеля) – першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. выстаўленне Найсв. Сакрамэнту, супольная Адарацыя і Эўхарыстычная працэсія вакол тэрыторыі каля касцёла. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцовых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва за памерлых з нашых сем’яў.
У наступную нядзелю ахвяры, якія будуць збірацца на тацу, прызначаны будуць на патрэбы дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Ад 01 па 08 лістапада за адведзіны могілак можна атрымаць
цалкавіты адпуст, які ахвяроўваем за памерлых. Акрамя наведання могілак, умовамі для атрымання адпусту з’яўляюцца малітва ў інтэнцыях Святога Айца і прыняцце св. Камуніі.
* Малітвы за памерлых (выпамінкі) на гэтым тыдні:
- аўторак, серада і чацвер у 9.15;
- пятніца і субота ў 18.15;
- у нядзелю ў 15.15
Расклад выпамінак можна таксама прачытаць выходзячы з касцёла на дошцы аб’яваў.
- У сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва
лампадкі і календар на 2023 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую
прэсу.