ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
НА XXX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ
/Год С – 2022/ — 23.10.2022
З літургічнага календара:
25 кастрычніка (аўторак) - адзначаем Каласансаўскі дзень. Пасля св. Імшаў зранку і ўвечары набажэнства да св. Юзафа Каласанса, падчас якога асаблівым чынам будзем маліцца за школьнікаў і настаўнікаў.
Таксама ў гэты дзень а 10.00 гадзіне адбудзецца Святая Імша ў інтэнцыі душаў у чыстцы церпячых.
28 кастрычніка (пятніца) – свята св. Сымона і Юды Тадэвуша (św. Szymona i Judy Tadeusza), апосталаў.
30 кастрычніка (нядзеля) – урачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла.
Таксама ў гэты дзень у нашай парафіі будзем гасціць кс. Алега Пятрашко, які з’яўляецца духоўным айцом Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Мінску.
Пасля кожнай св. Імшы, пры выхадзе з касцёла, будуць збірацца ахвяры на патрэбы клерыкаў Першага года навучання.
Іншыя аб’явы:
Сардэчна запрашаем на ружанцовае набажэнства, якое ў нашым касцёле праходзіць кожны будні дзень у 18.30 гадз., а ў нядзелі ў 15.30. Для дзяцей і моладзі ружанцовае набажэнства кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.30
- Нагадваем, што перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі,
можна запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама ў сакрыстыі можна набываць рэлігійныя рэчы, асабліва лампадкі і календар на 2023 год.
- У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу.